НАШЫ ЛЕПШЫЯ ВЫПУСКНІКІ
АДУКАЦЫЯ
1.Данілевіч Таццяна Аляксандраўна
нарадзілася ў 1975 годзе. Школу закончыла ў 1992 годзе. З 2004 года працуе выкладчыкам у Гумбальдтскім універсітэце ў Берліне. Выдала кнігу па нямецкай філалогіі. Жыве ў Германіі.
2.Шэлег ( Гурыновіч ) Ганна Сяргееўна
нарадзілася ў 1951 годзе. Школу закончыла ў 1968 годзе. З 1983 года па 2007 год працавала дырэктарам Цэнтра юных натуралістаў г. Салігорска. Выдатнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Граматамі ЦК КПСС і УЦСПС, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Унесена ў кнігу “ Лепшыя жанчыны Салігоршчыны”.
КУЛЬТУРА І СФЕРА АБСЛУГОЎВАННЯ
3.Бойка Мікалай Аляксеевіч
нарадзіўся ў 1943 годзе. Сярэднюю школу закончыў завочна ў 1969 годзе. Стваральнік і кіраўнік народнага ансамбля сям’і Бойка. Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеечам культуры і мастацтва ў намінацыі “ Народная творчасць” за 2005 год.
4.Сюч ( Ляўковіч ) Роза Вячаславаўна
нарадзілася ў 1950 годзе. Школу закончыла ў 1967 годзе. З 1980 года па 2009 год працавала перакладчыкам ў вядучым страхавым агенцтве Венгрыі. Узнагароджана медалямі Венгерскай Рэспублікі “ За выдатную працу “, “ За пастаянную працу”. Жыла ў Венгрыі.
НАВУКА
5.Калеснік ( Шэлег ) Святлана Адамаўна
нарадзілася ў 1961 годзе. Школу закончыла ў 1978 годзе. З 1998 года працуе навуковым супрацоўнікам у навукова-даследчым інстытуце аховы раслін пры АН Беларусі у лабараторыі гербалогіі. Даследуе тэму “ Ахова пасеваў кукурузы ад пустазелля, шкоднікаў і хвароб”. Узнагароджана Граматай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзельнічае у міжнародных навуковых канферэнцыях.
СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
6.Бараноўскі Рыгор Паўлавіч
нарадзіўся ў 1931 годзе. Школу закончыў завочна ў 1962 годзе. Працаваў старшынёй калгаса імя Кірава Салігорскага раёна Мінскай вобласці з 1969 года па 1991 год. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР. Узнагароджаны ордэнам “ Знак Пашаны”, Ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
7.Ермаковіч ( Тонка ) Ніна Аляксандраўна
нарадзілася ў 1954 годзе. Школу закончыла ў 1971 годзе. З 1988 года па 2009 год працавала намеснікам галоўнага бухгалтара РУП ВА “Беларуськалій“. Узнагароджана Граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
8.Кудраўцаў Генадзь Міхайлавіч
нарадзіўся у 1936 годзе. Закончыў 7 класаў нашай школы. З 1960 года па 1986 год працаваў у РУП ВА “Беларуськалій”: удзельнічаў у будаўніцтве рудаўпраўлення, працаваў шахцёрам. Узнагароджаны ордэнам Славы, ордэнам “Знак Пашаны”, медалём “ За працоўную доблесць”.
УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ І АХОВА ПРАВАПАРАДКУ
9.Рыжко Леанід Аляксандравіч
нарадзіўся ў 1955 годзе. Школу закончыў у 1972 годзе. Палкоўнік Расійскай арміі. З 2000 года па 2002 год з’яўляўся галоўным спецыялістам прадстаўніціва Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе. Да гэтага ўзначальваў аддзяленне штаба Ленінградскай ваеннай акругі. Удзельнік баявых дзеянняў у Чачэнскай Рэспубліцы. Зараз працуе генеральным дырэктарам вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы ахоўнікаў. Узнагароджыны ордэнам “ За службу Айчыне “ 2 ступені. Жыве ў Расіі.
УПРАЎЛЕННЕ
10.Бойка Аляксандр Аляксандравіч
нарадзіўся ў 1954 годзе. Школу закончыў у 1974 годзе. Працаваў загадчыкам Барысаўскага гарана Мінскай вобласці з 1992 года па 2006 год. З 2006 года з’яўляецца старшынёй ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.
11.Бойка Аляксандр Віктаравіч
нарадзіўся ў 1963 годзе. Школу закончыў у 1980 годзе. З 2008 года працуе намеснікам старшыні Лагойскага райвыканкама Мінскай вобласці па сельскай гаспадарцы. Раней працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Лельчыцкага райвыканкама Гомельскай вобласці.
12.Рыжко Павел Сцяпанавіч
нарадзіўся ў 1961 годзе. Школу закончыў у 1978 годзе. Падпалкоўнік міліцыі Рэспублікі Беларусь. З 2002 года па 2007 год з’яўляўся намеснікам начальніка РАУС, начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі Рэчыцкага РАУС Гомельскай вобласці. Працуе начальнікам аддзела адукацыі, спорту і і турызму Рэчыцкага райвыканкама Гомельскай вобласці.