Новости проекта
Подписывайтесь на нас ВКонтакте!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 218 человек

Знаменитые выпускники

Дата: 27 января 2015 в 14:26, Обновлено 11 февраля 2015 в 19:10

НАШЫ ЛЕПШЫЯ ВЫПУСКНІКІ

 

АДУКАЦЫЯ

 1.Данілевіч Таццяна Аляксандраўна

нарадзілася ў 1975 годзе. Школу закончыла ў 1992 годзе. З 2004 года працуе выкладчыкам у Гумбальдтскім універсітэце ў Берліне. Выдала кнігу па нямецкай філалогіі. Жыве ў Германіі.

                                   

2.Шэлег ( Гурыновіч ) Ганна Сяргееўна

нарадзілася ў 1951 годзе. Школу закончыла ў 1968 годзе. З 1983 года па 2007 год працавала дырэктарам Цэнтра юных натуралістаў г. Салігорска. Выдатнік народнай адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Граматамі ЦК КПСС і УЦСПС, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Унесена ў кнігу “ Лепшыя жанчыны Салігоршчыны”.

                                   

 

            КУЛЬТУРА  І СФЕРА АБСЛУГОЎВАННЯ

 

3.Бойка Мікалай Аляксеевіч

нарадзіўся ў 1943 годзе. Сярэднюю школу закончыў завочна ў 1969 годзе. Стваральнік і кіраўнік народнага ансамбля сям’і Бойка. Лаурэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеечам культуры і мастацтва ў намінацыі “ Народная творчасць” за 2005 год.

                                   

 

 

4.Сюч ( Ляўковіч ) Роза Вячаславаўна

нарадзілася ў 1950 годзе. Школу закончыла ў 1967 годзе. З 1980 года па 2009 год працавала перакладчыкам ў вядучым страхавым агенцтве Венгрыі. Узнагароджана медалямі Венгерскай Рэспублікі “ За выдатную працу “, “ За пастаянную працу”. Жыла ў Венгрыі.   

                                   

 

НАВУКА

 

5.Калеснік ( Шэлег ) Святлана Адамаўна

нарадзілася ў 1961 годзе. Школу закончыла ў 1978 годзе. З 1998 года працуе навуковым супрацоўнікам у навукова-даследчым  інстытуце аховы раслін пры АН Беларусі у лабараторыі гербалогіі. Даследуе тэму “ Ахова пасеваў кукурузы ад пустазелля, шкоднікаў і хвароб”. Узнагароджана Граматай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Удзельнічае у міжнародных навуковых канферэнцыях.

                                   

                                            

                                             СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

 

6.Бараноўскі Рыгор Паўлавіч

нарадзіўся ў 1931 годзе. Школу закончыў завочна ў 1962 годзе. Працаваў старшынёй калгаса імя Кірава Салігорскага раёна Мінскай вобласці з 1969 года па 1991 год. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР. Узнагароджаны ордэнам “ Знак Пашаны”, Ганаровымі Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

                                   

 

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ

 

7.Ермаковіч ( Тонка ) Ніна Аляксандраўна

нарадзілася ў 1954 годзе. Школу закончыла ў 1971 годзе. З 1988 года па 2009 год працавала намеснікам галоўнага бухгалтара РУП ВА “Беларуськалій“. Узнагароджана Граматай  Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

                                   

8.Кудраўцаў Генадзь Міхайлавіч

нарадзіўся у 1936 годзе. Закончыў 7 класаў нашай школы. З 1960 года па 1986 год працаваў у РУП ВА “Беларуськалій”: удзельнічаў у будаўніцтве  рудаўпраўлення, працаваў шахцёрам. Узнагароджаны ордэнам Славы, ордэнам  “Знак Пашаны”, медалём “ За працоўную доблесць”.

                                   

 

УЗБРОЕНЫЯ СІЛЫ І АХОВА ПРАВАПАРАДКУ

 

 9.Рыжко Леанід Аляксандравіч

нарадзіўся ў 1955 годзе. Школу закончыў у 1972 годзе. Палкоўнік Расійскай арміі. З 2000 года па 2002 год з’яўляўся галоўным спецыялістам прадстаўніціва Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па Паўночна-Заходняй федэральнай акрузе. Да гэтага ўзначальваў аддзяленне штаба Ленінградскай ваеннай акругі. Удзельнік баявых дзеянняў у Чачэнскай Рэспубліцы. Зараз працуе генеральным дырэктарам вучэбнага цэнтра па падрыхтоўцы ахоўнікаў. Узнагароджыны ордэнам “ За службу Айчыне “ 2 ступені. Жыве ў Расіі.

                                   

 

УПРАЎЛЕННЕ

 

10.Бойка Аляксандр Аляксандравіч

нарадзіўся ў 1954 годзе. Школу закончыў у 1974 годзе. Працаваў загадчыкам Барысаўскага гарана Мінскай вобласці з 1992 года па 2006 год. З 2006 года з’яўляецца старшынёй ЦК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь.

                                   

 

Разговор с Бойко Александром Александровичем, Председателем центрального комитета Белорусского профсоюза работников образования и науки.

11.Бойка Аляксандр Віктаравіч

нарадзіўся ў 1963 годзе. Школу закончыў у 1980 годзе. З 2008 года працуе намеснікам старшыні Лагойскага райвыканкама Мінскай вобласці па сельскай гаспадарцы. Раней працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Лельчыцкага райвыканкама Гомельскай вобласці.

                                   

12.Рыжко Павел Сцяпанавіч

нарадзіўся ў 1961 годзе. Школу закончыў у 1978 годзе. Падпалкоўнік міліцыі Рэспублікі Беларусь. З 2002 года па 2007 год з’яўляўся намеснікам начальніка РАУС, начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі Рэчыцкага РАУС Гомельскай вобласці. Працуе начальнікам аддзела адукацыі, спорту і і турызму Рэчыцкага райвыканкама Гомельскай вобласці.  

                                       

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.